?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Жыў даўным-даўно баярын Яраслаў з жонкай Люблянай. Жылі шчасліва і мірна, але настала вайна. Яраслаў пайшоў у паход і не вярнуўся. Але Любляна ўсё чакала і чакала яго. Аднаму сябру Яраслава яна вельмі спадабалася і ён вырашыў дамагчыся яе кахання падманам. Распавёў, што быццам Яраслаў паміраючы наказаў яму ажаніцца з ёю і замяніць яго дзецям бацьку. Прайшоў час і Любляна дала згоду, але неўзабаве вярнуўся Яраслаў і раскрыў здраду і падман. Абодзьва былыя прыяцелі вырашылі правесці двубой – хто пераможа той і застанецца з Люблянай. Сталі яны на супрацьлеглыя ўзгоркі і пусцілі адзін у аднаго стрэлы. Так і загінулі. Месца, дзе загінуў Яраслаў і другі баярын, яго супернік, назвалі Прылукамі (па віду зброі, якой яны біліся).


. ( кніга “Легенды і паданні Міншчыны” А.М.Ненадавец )

Profile

Блогер
anna_minsk
anna_minsk

Latest Month

October 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow